Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочыя Жабінкаўскага цукровага заводу адстаялі арыштаванага калегу. Страйку не было, быў сход


Ілюстрацыйнае фота. Цукар вытворчасьці Жабінскаўскага цукровага заводу
Ілюстрацыйнае фота. Цукар вытворчасьці Жабінскаўскага цукровага заводу

Дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу паведаміў Свабодзе 11 жніўня, што страйку на прадпрыемстве не было.

Паводле крыніцаў Свабоды, працаўнікі абураліся затрыманьнем падчас пратэстаў аднаго з рабочых. Двое калег хацелі ісьці сьведкамі ў суд, бо бачылі яго затрыманьне.

У абедны перапынак прайшоў сход з удзелам старшыні Жабінкаўскага райвыканкаму Віталя Кулака і начальніка міліцыі Лаготы.

Затрыманага супрацоўніка выпусьцілі з падпіскай аб нявыезьдзе. Дырэктар завода сустракаўся зь ім. Але людзям паведаміў, што адміністрацыйная справа заведзеная, сказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў сходу.

11 жніўня зьявіліся паведамленьні, што на некаторых прадпрыемствах пачаліся страйкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG