Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэазварот Ціханоўскай быў запісаны ў пакоі Лідзіі Ярмошынай. ФАТАФАКТ


Відэазварот Сьвятланы Ціханоўскай, у якім яна з паперкі зачытала зварот да сваіх прыхільнікаў з заклікам не выходзіць на акцыі пратэсту, запісаны ў пакоі старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

Мэбля і інтэр’ер у пакоі, дзе запісаны відэазварот Ціханоўскай, такія ж самыя, што і на многіх фатаздымках Лідзіі Ярмошынай у працоўным кабінэце.

Як расказала сёньня на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі, учора Ціханоўская наведала сядзібу ЦВК, каб скласьці скаргу на вынікі выбараў. Некалькі гадзінаў яе пратрымалі ў пакоі Лідзіі Ярмошынай высокапастаўленыя сілавікі. У пакой у гэты час заходзіў чалавек зь відэаабсталяваньнем. Пасьля гэтага сувязь з Ціханоўскай зьнікла.

Як паведаміў памежны камітэт Беларусі, а 3.30 уначы яна перайшла беларуска-літоўскую мяжу. Цяпер кандыдатка ў прэзыдэнты знаходзіцца ў Літве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG