Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск замаўляе дадатковыя машыны «хуткай» на бліжэйшыя 4 дні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўніца адной з падстанцыяў хуткай дапамогі ў Менску паведаміла Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці, што іх падстанцыя зарэзэрвавала чатыры дадатковыя машыны хуткай дапамогі.

Паводле яе інфармацыі, такую ж колькасьць машын атрымалі і астатнія падстанцыі – усяго іх у Менску 11. Такім чынам, каля 40 дадатковых машын хуткай дапамогі зарэзэрваваныя ў Менску на бліжэйшыя чатыры дні.

У шпіталі хуткай дапамогі ў Менску адмовіліся пракамэнтаваць зьвесткі пра параненых. Карэспандэнту Свабоды сказалі, што без кіраўніцтва ня могуць даць ніякіх зьвестак і параілі ператэлефанаваць а 8-й раніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG