Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне выведкі ЗША: Расея, Кітай і Іран умешваюцца ў выбарчы працэс


Джо Байдэні і Дональд Трамп, фотакаляж

Кітай, Расея і Іран спрабуюць аказаць уплыў на амэрыканскіх выбарнікаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. З такім папярэджаньнем выступіў у пятніцу кіраўнік Нацыянальнага цэнтру контравыведкі і бясьпекі Ўільям Івэйніна.

Расея, сказаў Івэйніна, спрабуе падарваць пазыцыі Джо Байдэна, у той час як Кітай і Іран спрабуюць перашкодзіць абраньню прэзыдэнтам Дональда Трампа.

«Мы прыйшлі да высновы, што Кітай хацеў бы, каб прэзыдэнт Трамп, якога Пэкін лічыць непрадказальным, не перамог на выбарах... Мы прыйшлі да высновы, што Расея зьвяртаецца да разнастайных спосабаў, каб галоўным чынам ачарніць былога віцэ-прэзыдэнта Байдэна і тых, каго яна ўспрымае як антырасейскі істэблішмэнт», — гаворыцца ў заяве Івэйніны. Ён папярэдзіў, што замежныя дзяржавы будуць працягваць скрытыя і відавочныя спробы ўзьдзеяньня на амэрыканскіх выбарнікаў, спрыяць рознагалосьсям, падрываць веру амэрыканцаў у дэмакратычны працэс.

Адказваючы на пытаньне журналіста, ці давярае ён высновам амэрыканскай выведкі, прэзыдэнт Трамп пагадзіўся: «Гэта можа быць... Але апошняе, чаго хоча Расея, — Дональда Трампа ў Белым доме».

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі папярэдзіў, што ЗША не дапусьцяць замежнага ўмяшаньня ў амэрыканскі выбарчы працэс і дадуць адказ тым, хто атакуе амэрыканскія дэмакратычныя інстытуты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG