Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад COVID-19 памерлі больш за 160 тысяч амэрыканцаў


Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных Reuters, апублікаваных у пятніцу, больш за 160 тысяч амэрыканцаў памерлі ад COVID-19 з пачатку пандэміі.

Паводле агенцтва, колькасьць выпадкаў заражэньня COVID-19 расьце ў 20 штатах ЗША, а эпіцэнтар захворваньня ссоўваецца з паўднёвых «сонечных» штатаў, такіх як Каліфорнія, Флорыда і Тэхас, на Сярэдні Захад.

У той час, як ЗША перасягнулі мяжу ў 10 тысяч сьмерцяў па ўсёй краіне за апошнія дзевяць дзён, палітычныя лідэры краіны па-ранейшаму разыходзяцца ў такіх пытаньнях, як адкрыцьцё школ, тэставаньне, закрыцьцё прадпрыемстваў і загады аб абавязковым нашэньні масак.

Міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын і кіраўнік апарата Белага дома Марк Мэдоўз заявілі, што яны будуць рэкамэндаваць прэзыдэнту Дональду Трампу выпусьціць выканаўчы ўказ аб дапамозе амэрыканцам, якія цярпяць ад пандэміі.

Перамовы Белага дома зь вядучымі дэмакратамі ў Кангрэсе ў пятніцу пацярпелі няўдачу. Дэмакраты заявілі, што згодныя скараціць сваю прапанову на 3,4 трыльёна даляраў, але рэспубліканцы не жадаюць пайсьці ім насустрач і павялічыць сваю сустрэчную прапанову больш як у два разы — на 1 трыльён даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG