Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі выслалі журналістаў тэлеканалу «Настоящее время»

абноўлена

Юры Баранюк, Ірына Рамалійская, Іван Грэбянюк
Юры Баранюк, Ірына Рамалійская, Іван Грэбянюк

Штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) – Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабянюка выслалі зь Беларусі, паведамляе тэлеканал. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на 10 гадоў.

Журналістаў затрымалі ў пятніцу ўвечары ў гатэлі «Менск» супрацоўнікі міліцыі. Прычынай назвалі працу без акрэдытацыі.

Рамалійская і Грабянюк зьяўляюцца грамадзянамі Ўкраіны, Баранюк – грамадзянін Расеі. Грамадзянаў Украіны адправілі рэйсам у Адэсу.

«Затрыманыя журналісты прафэсійна выконвалі сваю працу па асьвятленьні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал «Настоящее время» своечасова запрасіў акрэдытацыю для сваіх журналістаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але яна ім не была дадзена, – заявіла часова выкакаўца абавязкаў прэзыдэнта мэдыякарпарацыі Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Дэйзі Сіндэлар. – Адмова ўладаў Беларусі своечасова акрэдытаваць нашых журналістаў – яшчэ адзін прыклад пагарды да правоў свабоднай прэсы і права грамадзян Беларусі на інфармацыю без цэнзуры».

«Мы абураныя затрыманьнем нашых журналістаў і патрабуем выкананьня ўладамі прызнанага ва ўсім сьвеце права журналістаў на ажыцьцяўленьне сваёй прафэсійнай дзейнасьці», – сказала Сіндэлар.

Тэлеканал «Настоящее время» ўжо некалькі тыдняў асьвятляе выбары ў Беларусі і напярэдадні правёў чатырохгадзінны спэцэфір з сарванага мітынгу Сьвятланы Ціханоўскі. Толькі ў сацсетках яго паглядзелі больш за паўмільёна разоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG