Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі самалёт цьвёрда прызямліўся і разваліўся на часткі. Ёсьць ахвяры і пацярпелыя

Самалёт авіякампаніі Air India з пасажырамі на борце пры пасадцы выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы ў штаце Керала на поўдні Індыі і разваліўся на часткі, паведамляюць індыйскія СМІ.

На борце паветранага суда, па розных зьвестках, знаходзілася ад 184 да 191 чалавека. The Hindustan Times піша аб адным загінулым пілёце самалёта.

Па дадзеных Indian Express, другі пілёт атрымаў сур’ёзныя траўмы. Пацярпелі як мінімум 40 чалавек.

Самалёт ляцеў рэйсам Дубай — Кожыкодэ. Падчас пасадкі ў горадзе быў моцны дождж. Больш за ўсё падчас інцыдэнту пацярпела кабіна пілётаў.

На месцы працуюць ратавальнікі, пацярпелых шпіталізавалі.

XS
SM
MD
LG