Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Deutsche Welle выказаў пратэст з нагоды прысуду журналісту ў Беларусі


Аляксандар Буракоў
Аляксандар Буракоў

Генэральны дырэктар мэдыякампаніі Deutsche Welle Пэтэр Лімбург выказаў амбасадару Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне Дзянісу Сідарэнку рашучы пратэст з нагоды прысуду, вынесенага судом у Магілёве супрацоўніку Deutsche Welle, журналісту Аляксандру Буракову.

Суд у Магілёве 7 жніўня асудзіў Аляксандра Буракова-старэйшага , затрыманага 5 жніўня, да 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу аб дробным хуліганстве.​

У лісьце, накіраваным амбасадару 7 жніўня, Лімбург назваў тое, што адбылося «відавочным актам дзяржаўнага самавольства», паведамляе Deutsche Welle.

«Выкладзеныя прычыны яго затрыманьня, а таксама яго асуджэньне могуць быць вытлумачаныя толькі як надуманая падстава для прадухіленьня крытычнай і незалежнай журналістыкі за некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі», — адзначыў у лісьце Лімбург.

6 жніўня ў Магілёве каля будынка Кастрычніцкага суду затрымалі журналіста і праваабаронцу Алеся Буракова-малодшага, пляменьніка Аляксандра Буракова-старэйшага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG