Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане абвясьцілі выбары прэзыдэнта. Цяперашні кіруе даўжэй за Лукашэнку


Эмамалі Рахмон (справа)

Парлямэнт Таджыкістану прыняў рашэньне аб тым, што чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў краіне адбудуцца 11 кастрычніка.

Пастанова аб правядзеньні выбараў прынятая на сумеснай сэсіі абедзьвюх палат таджыцкага парлямэнту, якое праходзіць у Душанбэ 5-6 жніўня. Пра гэта паведаміў кіраўнік апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Таджыкістану Наўруз Самадзада.

Згодна з законам, палітычныя партыі, прафсаюзы абласьцей, гарадоў і раёнаў цяпер могуць вылучаць кандыдатаў на пасаду будучага прэзыдэнта Таджыкістану. Папярэднія прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў краіне 6 лістапада 2013 году.

Гэта будуць шостыя прэзыдэнцкія выбары з моманту здабыцьця Таджыкістанам незалежнасьці. Прэзыдэнт Таджыкістану выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Кандыдаты ў прэзыдэнты павінны пражыць у Таджыкістане ня менш за 10 гадоў, валодаць таджыцкай дзяржаўнай мовай, мець вышэйшую адукацыю і быць не маладзейшымі за 30 гадоў.

Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон, кіруе краінай з 1992 году, зьяўляецца адным з асноўных кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. На працягу амаль 28 гадоў ягонага кіраваньня закон аб выбарах мяняўся некалькі разоў, што дазваляла прэзыдэнту заставацца ва ўладзе без абмежаваньняў.

На думку міжнародных назіральнікаў, якія кантралявалі ход папярэдніх выбараў у Таджыкістане, ніводныя з выбараў не былі дэмакратычнымі, празрыстымі, і ніводныя не адпавядалі міжнародным стандартам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG