Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў пасланьні называе сваіх апанэнтаў альтэрнатыўшчыкамі. За што ён іх крытыкуе


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Падчас пасланьня Аляксандар Лукашэнка час ад часу згадвае сваіх апанэнтаў. Часьцей за ўсё ён іх называе «альтэрнатыўшчыкамі». Што ён пра іх кажа.

Аляксандар Лукашэнка кажа, што асноўная падтрымка «альтэрнатыўшчыкаў» — моладзь. Ён прыгадвае, што за 26 гадоў «удалося вырасьціць свабодалюбівае пакаленьне, за што і атрымліваем».

Ён прыгадвае такія ініцыятывы апанэнтаў, як «Голас» і ініцыятывы за справядлівыя выбары.

«Калі нашыя кандыдаты або вечныя экспэрты-эканамісты, якія нідзе не працавалі, акрамя інтэрнэт-форумаў і Telegram-каналаў, ведаюць рэцэпт, як без сацыяльных выбухаў па-асабліваму рэфармаваць асобныя дзяржпрадпрыемствы, я гатовы іх ня толькі выслухаць. Абяцаю любому даць магчымасьць паказаць сябе на практыцы», — сказаў Лукашэнка.

Ён прыгадаў і выказваньні кандыдатаў пра неабходныя рэформы, маўляў, «прыватызацыя зьнішчыць сельскую гаспадарку». А «без працы нічога не будзе».

Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка прызнаў «крызіс у эканоміцы». Ён абяцае рост заробкаў за 5 гадоў удвая. Але не прыгадвае, колькі за гэты час зьнішчыць інфляцыя.

«Нічога ў гэтых лялькаводаў не атрымаецца, толькі пацярпяць людзі», — кажа Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG