Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З гонарам назіраем за вашай сілай». Лідэры польскай «Салідарнасьці» зьвярнуліся да беларусаў


«Салідарнасьць»
«Салідарнасьць»

14 былых лідэраў польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», які прывёў да падзеньня камунізму ў Польшчы ў канцы 1980-х, зьвярнуліся з адкрытым лістом да беларусаў.

Тэкст апублікавала цалкам польская газэта «Rzeczpospolita»:

«75 гадоў таму грамадзтвам Цэнтральнай і Усходняй Эўропы быў навязаны новы сусьветны парадак, які стаў вынікам трагічных войнаў паміж вялікімі сусьветнымі дзяржавамі. На працягу дзесяцігодзьдзяў народы Беларусі, Баўгарыі, Чэхіі, Эстоніі, краін Балканскага паўвострава, Літвы, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Украіны былі вымушаныя змагацца за найважнейшыя каштоўнасьці: свабоду асобы, незалежнасьць, павагу да чалавека і павагу да праўды. Каштоўнасьці, якія складаюць ідэнтычнасьць усіх дэмакратычных краін у сьвеце.

9 жніўня 2020 году цудоўны народ Беларусі чарговы раз устане на барацьбу за каштоўнасьці, безь якіх ніводнае грамадзтва ня можа назваць сябе свабодным.

Зь вялікім узрушэньнем і гонарам мы назіраем за вашай сілай і рашучасьцю зрабіць гэтыя выбары сьвятам дэмакратыі і перамогай свабодных грамадзян Беларусі.

40 гадоў таму польскі рух «Салідарнасьць» прывёў да падзеньня камунізму ў Польшчы.

Дзякуючы мужнасьці грамадзян, сіле барацьбы і веры ў перамогу немагчымае стала магчымым. Аднак польскага посьпеху не было б без салідарнасьці дэмакратычных дзяржаў і рашучасьці гістарычных лідэраў вольнага сьвету.

Успамінаючы наш уласны досьвед і досьвед многіх пакаленьняў, якія змагаюцца за свабоду, мы ясна і рашуча заяўляем, што грамадзяне Беларусі не зьяўляюцца і ня могуць заставацца адны ў гэтай барацьбе.


Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі зьяўляецца маральным абавязкам сучасных дэмакратычных лідэраў.

Хай салідарнасьць зыходзіць ад усіх свабодных грамадзян сьвету і хай разбурацца муры».

Адкрыты ліст падпісалі:

Лех Валэнса, лідэр «Салідарнасьці», ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, прэзыдэнт Рэспублікі Польшчы ў 1990–1995 гадах.
Лешэк Бальцэровіч, актывіст «Салідарнасьці», лідэр эканамічных зьменаў у Польшчы пасьля падзеньня камунізму.
Конрад Бяліньскі – дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень.
Багдан Барусэвіч, дзяяч «Салідарнасьці», намесьнік спікера Сэната, палітвязень
Зьбігнеў Буяк, дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень.
Уладыслаў Фрасынюк, дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень
Эва Кулік-Бяліньска, дзяячка «Салідарнасьці», палітвязень
Барбара Лабуда, дзяячка «Салідарнасьці», палітвязень
Богдан Ліс, дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень
Ян Літыньскі, дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень
Адам Міхнік, дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень, галоўны рэдактар «Газэты Выборчай»
Гражына Станішэўска, дзяячка «Салідарнасьці», палітвязень
Людвіка Вуец, дзяячка «Салідарнасьці»
Гэнрык Вуец, дзяяч «Салідарнасьці», палітвязень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG