Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы забаранілі мітынг у падтрымку Ціханоўскай, бо не было заяўніцы


Заяўніца мітынгу Вольга Кавалькова
Заяўніца мітынгу Вольга Кавалькова

2 жніўня ў Воршы у парку герояў меўся адбыцца мітынг у падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, аднак ён быў абвешчаны несанкцыянаваным. Пра гэта паведаміў Аршанскі рэгіянальны партал.

Паведамляецца, што заяўку на гэты мітынг падала Вольга Кавалькова, якая цяпер езьдзіць па Берасьцейскай вобласьці разам зь Ціханоўскай. Аршанскія чыноўнікі палічылі, што Кавалькова павінна сама прысутнічаць на мерапрыемстве, і безь яе прысутнасьці мітынг стане несанкцыянаваным.

Як адзначае Аршанскі рэгіянальны партал, давераныя асобы Ціханоўскай у Воршы таксама хадзілі ў выканкам і прапаноўвалі падаць заяўку ад свайго імя. Тады чыноўнікі заявілі, што ў гэтым няма неабходнасьці, але сёньня перад мітынгам дэлегацыя чыноўнікаў прыйшла ў парк герояў і аб'явіла мітынг несанкцыянаваным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG