Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта ЗША ня будуць адкладаць


Кіраўнік апарату Белага Дому Марк Мэдаўс падкрэсьліў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп занепакоены з нагоды галасаваньня па пошце.

Кіраўнік апарату Белага дому Марк Мэдаўс заявіў у нядзелю, што прэзыдэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца трэцяга лістапада, як і плянавалася.​ Паводле яго, задаўшыся пытаньнем аб тым, ці ня варта адкласьці галасаваньне, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў заклапочанасьць з нагоды галасаваньня па пошце. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Мы зьбіраемся правесьці выбары трэцяга лістапада, і прэзыдэнт мае намер атрымаць перамогу», — сказаў Мэдаўс, выступаючы на тэлеканале CBS.

Ён таксама адзначыў, што далёкі ад аптымізму ў пытаньні аб дасягненьні пагадненьня наконт новага законапраекту аб эканамічнай дапамозе падчас пандэміі каранавірусу.

«Я не настроены аптымістычна ў (пытаньні пра тое), ці будзе рашэньне прынята ў найбліжэйшы час», — заявіў Мэдаўс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG