Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер ва Ўкраіну можна ехаць бяз тэсту на COVID-19 і 14-дзённага карантыну


Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны ўнесла Беларусь у сьпіс «зялёных краін», грамадзяне якіх па прыбыцьці ў краіну не абавязаныя два тыдні знаходзіцца на карантыне ў сувязі з COVIC-19.

У «зялёны» сьпіс Беларусь унесьлі на той падставе, што за апошнія 2 тыдні, паводле афіцыйнай статыстыкі, прырост новых захворваньняў скараціўся на 31,3% (і складае 21,95 выпадка на 100 тысяч насельніцтва).

З 1 жніўня ва Ўкраіне пачала дзейнічаць новая клясыфікацыя краінаў «зялёнай» і «чырвонай» зонаў, якая вызначае неабходнасьць самаізаляцыі або здачы тэсту пасьля вяртаньня з-за мяжы, таксама набылі сілу новыя правілы вяртаньня.

З гэтага часу ў «чырвоны сьпіс» Украіна ўключае краіны, дзе колькасьць новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва за апошнія 14 дзён перавышае аналягічны паказчык ва Ўкраіне, або калі прырост колькасьці інфікаваных у іх за апошнія 14 дзён перавышае аналягічны за мінулыя 14 дзён на 30%. Сьпіс будзе абнаўляцца штотыдзень.

З прычыны пандэміі каранавірусу Ўкраіна закрыла сваю мяжу для замежнікаў 17 сакавіка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG