Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія адхіліла заяўкі гарадоў Польшчы, «свабодных ад ЛГБТ»


Мапа Польшчы з зазначанымі чырвоным колерам тэрыторыямі «свабоднымі ад ЛГБТ»

Эўрапейская камісія адмовіла шасьці польскім гарадам у фінансавай падтрымцы. Муніцыпальныя ўлады раней заявілі, што іх тэрыторыі «свабодныя ад ЛГБТ».

У заяве, апублікаванай у Твітэры, старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла: «Нашы эўрапейскія пагадненьні зыходзяць са свабоды кожнага чалавека быць тым, кім ён ёсьць, жыць там, дзе яму падабаецца, кахаць таго, каго ён хоча, любіць і імкнуцца да таго, да чаго ён хоча імкнуцца».

Назвы гарадоў, якім Брусэль адмовіў у фінансавй падтрымцы ў рамках праграмы «Town Twinning», не паведамляюцца.

Міжнародны цэнтар правоў чалавека, International Observatory of Human Rights, адзначыў, што ў 2019 годзе адна траціна гарадоў Польшчы абвясьціла сябе «свабоднымі ад ідэалёгіі ЛГБТ».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG