Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міні-сэрыял «Чарнобыль» атрымаў прэмію BAFTA


«Залатая маска» — галоўная ўзнагарода прэміі BАFТА

Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) прызнала «Чарнобыль» найлепшым міні-сэрыялам мінулага году. Фільм амэрыканскага тэлеканалу HBO аб выбуху рэактара на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў красавіку 1986 году перамог у сямі намінацыях з чатырнаццаці магчымых.

Брытанскі актор Джарэд Гарыс атрымаў «Бронзавую маску» за найлепшую мужчынскую ролю — ён сыграў акадэміка Валерыя Лягасава. Прэстыжныя ўзнагароды дасталіся і рэжысэру Югану Рэнку, кампазытару Гільдзе Гуднадотыр, мастаку па касьцюмах Адыль Дыкс-Міро. Мантаж, дэкарацыі, праца асьвятляльнікаў і апэратараў «Чарнобыля» таксама адзначаныя брытанскімі акадэмікамі.

Цырымонія ўручэньня прэмій, з прычыны каранавіруснай пандэміі, была арганізаваная і праведзеная дыстанцыйна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG