Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі накіравала ноту расейскаму боку з нагоды сытуацыі на мяжы


Прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

МЗС Беларусі накіравала ноту расейскаму боку з просьбай растлумачыць сытуацыю на беларуска-расейскай мяжы. Пра гэта Tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«МЗС накіраваў адпаведную ноту расейскаму боку з просьбай праясьніць сытуацыю і ўдакладніць, ці сапраўды зьменены парадак перасячэньня мяжы», — сказаў Анатоль Глаз.

31 ліпеня на расейска-беларускай мяжы на трасе Е30 / М1 утварыліся чэргі зь легкавых і грузавых аўтамабіляў. Расейскі бок узмацніў надгляд на мяжы зь Беларусьсю.

У Памежным упраўленьні Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Смаленскай вобласьці пацьвердзілі Свабодзе, што паступіла распараджэньне занатоўваць дадзеныя грамадзянаў Беларусі, якія перамяшчаюцца ў абодвух кірунках, але гэта не азначае, што гаворка пра «закрыцьцё мяжы».

Прычыны падобнага кроку не называюцца. Па камэнтары параілі зьвяртацца ў цэнтральны апарат ФСБ у Маскве. Там, у сваю чаргу, папрасілі накіраваць афіцыйны запыт.

У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG