Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: «Белавія» падоўжыла прыпыненьне палётаў у Расею


Нацыянальны аэрапорт у Менску
Нацыянальны аэрапорт у Менску

Авіякампанія «Белавія» яшчэ раз падоўжыла прыпыненьне палётаў у Расею. Раней беларускі авіяперавозчык паведамляў, што абмежаваньні будуць дзейнічаць да 7 жніўня, але цяпер тэрміны перанесьлі да сярдзіны месяца.

«У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін праз сытуацыю з каранавірусам авіякампанія „Белавія“ адкладвае выкананьне палётаў у наступных кірунках: ва ўсе пункты Расеі да 14 жніўня, а ў Краснадар і Сочы — да 15 жніўня», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі.

Таксама ўдакладняецца, што да 5 жніўня будуць прыпыненыя рэйсы ў Казахстан і да 31 жніўня — у Грузію.

Днямі «Белавія» аднавіла палёты ў Варшаву і Талін, але толькі для асобных катэгорый пасажыраў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG