Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» аднаўляе рэйсы зь Менску ў Варшаву і Талін, але не для ўсіх


З 29 ліпеня «Белавія» аднаўляе рэйсы маршрутам Менск — Варшава — Менск.

Ад 1 жніўня самалёты таксама пачнуць лятаць зь Менску ў Талін, паведамляе кампанія на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Удакладняецца, што ў Варшаву рэйсы будуць ажыцьцяўляцца штодня. Аднак для большасьці беларусаў застаюцца абмежаваньні з прычыны закрытых межаў Эўразьвязу.

Так, на борт дапусьцяць толькі ўладальнікаў польскага віду на жыхарства, «карты паляка», дазволу на працу. «Некаторыя іншыя катэгорыі» не расшыфроўваюцца, але, хутчэй за ўсё, гэта дальнабойнікі, якія працуюць па кантрактах зь мясцовымі транспартнымі кампаніямі.

Рэйсы па маршруце Менск — Талін — Менск 1–15 жніўня «Белавія» плянуе выконваць двойчы на тыдзень (у аўторак і суботу), у далейшым частата будзе павялічана.

«Белавія» нагадвае, што ўезд дазволены грамадзянам і жыхарам Эстоніі, транзытным пасажырам і студэнтам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG