Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці за забойства бабкі і замах на маці і дзядзьку асудзілі 20-гадовага хлопца

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

31 ліпеня ў Берасьці абвясьцілі прысуд 20-гадоваму Ігнату Галавачу, абвінавачанаму ў жорсткім забойстве сваёй бабкі, а таксама ў замаху на маці і дзядзьку.

Суд прызнаў берасьцейца вінаватым і прызначыў яму 18 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, перадае Tut.by.

Паводле абвінавачаньня, у дзень забойства 16 лютага малады чалавек прыйшоў у госьці да сваякоў і папрасіў бабулю дапамагчы яму забраць са склепа рэчы. Калі жанчына спусьцілася, ён яе ўдарыў, накінуў на шыю кавалак дроту і стаў душыць, пакуль тая ня страціла прытомнасьць. Калі бабка пачала зноў падаваць прыкметы жыцьця, унук некалькі разоў ударыў яе нажом. Жанчына памерла ад страты крыві.

Галавач схаваў цела пад анучамі і вярнуўся ў кватэру. Ён папрасіў спусьціцца ў склеп дзядзьку. У падвале паспрабаваў ударыць сваяка сякерай па галаве, але мужчына змог адбіцца, выбег на вуліцу і стаў клікаць на дапамогу. Маці Ігната выклікала міліцыю.

У судзе Ігнат расказаў, што дзядзька выпіваў, а маці ўжывала наркотыкі. Часам сваркі зь імі заканчваліся бойкамі. Сваю віну ён прызнаў часткова. Не пагадзіўся, што злачынства ўчыніў з асаблівай жорсткасьцю і з карысьлівых намераў.

Малады чалавек настойваў, што матывам стала не кватэра, а назапашаная за доўгія гады злосьць на маці і дзядзьку. Бабка ў сьпіс ахвяраў трапіла праз тое, што «нічога не рабіла» з залежнасьцямі сваіх дзяцей.

XS
SM
MD
LG