Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыстальнікі «Белтэлекам» скардзіліся на праблемы з доступам у ноч на 31 ліпеня. Кепска працуюць Google і Youtube


Скрыншот сайту Downdetector — праблемы з доступам да Youtube у Беларусі 31 ліпеня
Скрыншот сайту Downdetector — праблемы з доступам да Youtube у Беларусі 31 ліпеня

У ноч на 31 ліпеня карыстальнікі правайдэра ByFly дзяржаўнай кампаніі «Белтэлекам» скардзіліся ў сацыяльных сетках на праблемы з доступам. Так, у Twitter асноўная маса скаргаў была агучаная ў пэрыяд ад 1.30 да 3.30.

Па стане на раніцу 31 ліпеня сайт Downdetector.com фіксуе найбольш скаргаў ад карыстальнікаў зь Беларусі на доступ да Google, Youtube і Discord, але амаль не фіксуе скаргаў на доступ да Facebook, Spotify, Reddit, Tiktok, Tinder, Twitter, Twitch, WhatsApp і іншых сэрвісаў, а таксама шэрагу онлайн-відэагульняў.

У іншых краінах сьвету падобных масавых скаргаў сайт не фіксуе. Асобныя карыстальнікі скардзяцца на працу Telegram, але праблемы з доступам да мэсэнджара назіраюцца і ў суседніх краінах.

Паводле шэрагу карыстальнікаў, служба тэхнічнай падтрымкі недасяжная. Цэнтар абслугоўваньня кліентаў выдае паведамленьне пра «немагчымасьць абслугоўваньня з тэхнічных прычынаў».

Свабода накіравала запыт аб гэтых праблемах у прэс-службу «Белтэлекаму». Адказу пакуль няма.

Масавых скаргаў на працу іншых правайдэраў 31 ліпеня ў сацсетках не назіралася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG