Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад будынкам СІЗА ў Менску затрымалі актывіста Пятра Маркелава


Пятро Маркелаў
Пятро Маркелаў

Увечары каля 23:30 пад будынкам СІЗА №1 у Менску, дзе аб’явілі галадоўку сваякі палітвязьня Дзьмітрыя Фурманава, супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста «Моладзевага блёку» Пятра Маркелава, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ён зь іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзьмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрыманьня — нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрыманьня. Пятра Маркелава павезьлі ў невядомым кірунку. Верагодна, у РУУС Цэнтральнага раёна Менска, паведамляе праваабарончы цэнтар.

З 26 ліпеня сваякі палітвязьня — маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна — абвясьцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА з патрабаваньнем вызваліць Дзьмітрыя Фурманава.

Цягам трох сутак з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. 29 ліпеня раніцай паведамілі, што Дзьмітрыя перавезьлі ў сьледчы ізалятар у Жодзіне. Вольга Каракіна працягнула галадоўку на вуліцы Валадарскага. Падтрымаць яе прыходзіць шмат людзей, у тым ліку ноччу. Але 29 увечары да будынка СІЗА № 1 на мікрааўтобусе прыехалі супрацоўнікі АМАПу, якія нейкі час дзяжурылі там да затрыманьня актывіста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG