Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьветлагорску затрымалі праваабаронцу Масьлюкову і 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасьці


Ілюстрацыйнае фота

Каля 17.30 29 ліпеня ў Сьветлагорску затрымалі праваабаронцу і назіральніцу кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алену Масьлюкову і яшчэ 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасьці, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Яны чакалі аднаго з удзельнікаў велапрабегу, Арцёма Данілава, які пайшоў у міліцыю па позьве. Да іх выйшлі 4 супрацоўнікі АМАП і 2 праваахоўнікі ў цывільным і ўсіх затрымалі.

Затрыманыя Алена Масьлюкова, Арцём Данілаў, Наскова, Лучын, Захаранка, Кульбей, Мацюшкоў, яны знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. У іх праводзяць агляд рэчаў.

Напярэдадні позна ўвечары міліцыянты затрымалі Арцёма Данілава. Забралі самаробныя агітацыйныя ўлёткі за кандыдатку ў прэзыдэнты Сьвятлану Ціханоўскую, ровар і тэлефон. Потым Данілава адпусьцілі, але зраніцы 29 ліпеня правялі ў яго дома агляд і сказалі прыйсьці па позьве ў міліцыю.

Роварныя акцыі салідарнасьці — адна з адметнасьцяў сёлетняй перадвыбарчай кампаніі. Сотні людзей у Менску і іншых гарадах выяжджаюць на велапрабегі. Улады караюць раварыстаў суткамі і штрафамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG