Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера канала «Лида для жизни» зноў асудзілі на 15 сутак арышту


Дзяніс Рудзевіч
Дзяніс Рудзевіч

Жыхара Ліды Дзяніса Рудзевіча асудзілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынес суд Лідзкага раёну 29 ліпеня.

Рудзевіча асудзілі за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 28 ліпеня блогер меўся выйсьці пасьля папярэдняга адміністрацыйнага арышту, аднак у той дзень яго ня выпусьцілі і склалі новы адміністрацыйны пратакол.

Першы раз Рудзевіча затрымалі людзі ў цывільным 19 чэрвеня падчас «ланцуга салідарнасьці» ў Горадні. Рудзевіч вёў стрым з падзеі. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпусьцілі.

Наступным разам яго схапілі людзі ў цывільным 13 ліпеня каля будынку суду ў Горадні, куды Рудзевіч прыехаў падтрымаць паплечнікаў. Яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Судовы адміністрацыйны працэс адбываўся патаемна, тады блогера асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG