Аўтапартрэт Рэмбрандта прадалі на аўкцыёне Sotheby’s у Лёндане за 14,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (18,7 мільёна даляраў).
Гэта рэкордная сума за палатно галяндзкага мастака. За яго змагаліся шэсьць калекцыянэраў.
Рэмбрант намаляваў карціну ў 1632 годзе. Тады мастаку было 26 гадоў. Гэта адзін з трох аўтапартрэтаў, якія знаходзяцца ў прыватнай калекцыі.
Папярэдні рэкорд на аўкцыёне за аўтапартрэт Рэмбрандта быў устаноўлены ў 2003 годзе. Тады карціна пайшла з малатка амаль за сем мільёнаў фунтаў.