Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах і Воршы — новыя затрыманьні, у Берасьці — ператрус у актывіста «Эўрапейскай Беларусі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманьні, на актывістаў працягваюць складаць пратаколы, а ў берасьцейскага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрыманьні ў Мастах і Воршы

У Мастах міліцыя затрымала актывіста Рамана Рабцова, які раскідваў выбарчыя матэрыялы ў паштовыя скрынкі ў прыватным сэктары. У яго забралі тэлефон і павезьлі ў РУУС складаць адміністрацыйны пратакол за распаўсюд рэклямнай прадукцыі ў недазволеных месцах. Пазьней Рабцава адпусьцілі, узяўшы тлумачэньні, але тэлефон не аддалі.

У Воршы затрымалі Ільлю Ціханава, які 28 ліпеня на сваёй машыне мусіў везьці давераных асобаў кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай на пікет у Талачын. Па папярэдняй інфармацыі, на яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»). Суд, хутчэй за ўсё, адбудзецца 29 ліпеня.

Ператрус у актывіста «Эўрапейскай Беларусі»

Тэлеграм-канал грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» паведаміў, што ў кватэры іх берасьцейскага каардынатара Андрэя Шарэнды, дзе ён жыве з жонкай і двума дзецьмі, пачаўся ператрус. Ператрус праводзяць супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Берасьця, пастанову падпісаў старэйшы ўчастковы інспэктар міліцыі Даўжанюк.

Новыя пратаколы на актывістаў

28 ліпеня скончыўся 15-суткавы тэрмін арышту лідчаніна Дзяніса Рудзевіча, але на волю яго ня выпусьцілі. На яго склалі новы адміністрацыйны пратакол па 23.34 КаАП (за што менавіта, пакуль невядома) і будуць 29 ліпеня судзіць у Лідзе.

У Сьветлагорску пасьля пікета Святланы Ціханоўскай мясцовага актывіста Валерыя Смалянчука выклікалі ў РАУС на 30 ліпеня, каб скласьці пратакол па арт. 23.34 КаАП. Верагодна, у сувязі з тым, што падчас пікету Самлянчук заклікаў людзей прыходзіць на плошчу ў Сьветлагорску па нядзелях, каб падтрымаць экаактывістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG