Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа заразіўся каранавірусам


Робэрт О'Браэн (другі справа) зь лідэрамі Сэрбіі і Косава

Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў справе нацыянальнай бясьпекі Робэрт О’Браен інфікаваны каранавірусам. Паведамленьне агенцтва Bloomberg пра гэта пацьвердзілі ў панядзелак у Белым доме.

Паведамляецца, што хвароба ў ОʼБраена працякае ня ў цяжкай форме, ён самаізаляваўся і працягвае працаваць.

Як адзначае Associated Press, дарадца Трампа — найбольш высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі, які заразіўся каранавірусам. Раней вірус быў выяўлены ў шэрагу супрацоўнікаў апарату прэзыдэнта. Белы дом запэўніў, што небясьпекі заражэньня прэзыдэнта або віцэ-прэзыдэнта не было.

За ўвесь час эпідэміі на каранавірусную інфэкцыю перахварэлі ўжо шэраг кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэзыдэнт Бразыліі і кіраўнік ураду Расеі. Усе яны ачунялі, найбольш цяжка хвароба працякала ў брытанскага прэмʼера Борыса Джонсана, які некалькі дзён правёў у палаце інтэнсіўнай тэрапіі.

  • У Злучаных Штатах штодня выяўляецца больш за 50 тысяч новых выпадкаў заражэньня, колькасьць сьмерцяў за суткі апошнім часам зноў пачала павялічвацца і ў некаторыя дні перавышае тысячу. Агулам за ўвесь час эпідэміі ў ЗША вірус выявілі ў больш як 4 мільёнаў 300 тысяч чалавек, гэта больш за 1 працэнт насельніцтва краіны. Памерлі амаль 150 тысяч. Па абодвух паказчыках ЗША на першым месцы ў сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG