Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагуляць па Горадні, пабыць Шэрлакам. Беларускае жыцьцё онлайн на гэтым тыдні


Калі вы прытрымліваецеся самаізаляцыі ці проста ня хочаце выходзіць з дому — сумаваць не давядзецца, бо жыцьцё онлайн будзе насычаным. Сабралі для вас самае-самае на тыдзень з 27 ліпеня па 2 жніўня.

Пагуляць па найстарэйшым лесе ў Эўропе

Зубры ў Белавескай пушчы, ілюстрацыйнае фота
Зубры ў Белавескай пушчы, ілюстрацыйнае фота

Калі вы ня маеце магчымасьці паехаць хоць бы ў невялічкае падарожжа, можаце скарыстацца віртуальнай вандроўкай па Белавескай пушчы. Пазнаёміцца са старажытнымі мітамі і істотамі, убачыць архіўныя здымкі на інтэрактыўнай мапе, адкрыць месцы сілы, пагрузіцца ў прастору лесу з дапамогай відэа-360 і крутой музыкі.

Ну і яшчэ адна цікавостка: з дапамогай тэсту можна даведацца, якая вы з фантастычных славянскіх істот.

Убачыць экспазыцыі Берасьцейскай крэпасьці

Онлайн-падарожжы прапануецца зьдзейсьніць па трох месцах:

Экскурсіі зробленыя даволі зручна, так што ў вялікіх залях не заблукаеце.

Пашпацыраваць па знакавых месцах Горадні

Ілюстрацыйнае фота. Вялікая харальная сынагога ў Горадні
Ілюстрацыйнае фота. Вялікая харальная сынагога ў Горадні

Мы сабралі некалькі магчымасьцяў, каб больш даведацца пра Горадню онлайн. Гэта экскурсіі-360 па рэлігійных месцах.

Лютэранская кірха, катэдральны касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і былы кляштар езуітаў, вялікая Харальная сынагога, катэдральны Сьвята-Пакроўскі сабор — усё можна знайсьці тут.

Яшчэ адно зь незвычайных месцаў Горадні, што можна пабачыць онлайн, — абарончыя фарты. Тыя, што захаваліся да нашых дзён, узьведзеныя ў 1887–1889 гадах за 10 кілямэтраў ад гораду. Падчас Першай Усясьветнай фарты часта ўзрывалі, але нават у разбураным стане яны ўражваюць сваёй маштабнасьцю і не пакінуць абыякавым нават самага нагледжанага турыста.

Спэктаклі ад Магілёўскага драмтэатру

Магілёўскі драматычны тэатар
Магілёўскі драматычны тэатар

На бліжэйшым тыдні чакаюцца два паказы:

  • 27 ліпеня — «В открытом море», рэжысэр Уладзімір Пятровіч.

«Сатырычная п’еса ад клясыкі абсурду. Трое мужчын на плыце ў адкрытым моры. Запасы ежы скончыліся. Паўстае пытаньне, што каго-небудзь трэба зьесьці...», — адзначаецца ў апісаньні.

  • 28 ліпеня — «Женитьба», рэжысэр Саўлюс Варнас.

Усе трансьляцыі распачынаюцца а 18-й у дзень паказу.

Адчуць сябе Шэрлакам

28 ліпеня а 19 гадзіне можна паўдзельнічаць у мазгавым штурме ў стылі Шэрлака Холмса. Паб-квіз «Дом Шэрлака» ладзіць гульню, у якой спалучаюцца «Брэйн-рынг» і «Што? Дзе? Калі?». Можна гуляць зь сябрамі, але галоўная ўмова — не карыстацца мабільнымі тэлефонамі для пошуку правільных адказаў.

«Бескантактны Шэрлак» адбудзецца тут.

Паслухаць творы Элізы Ажэшкі

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры прапануе лекцыю ад Сьвятланы Воцінавай «Дакумэнт і міт» па творчасьці Элізы Ажэшкі.

«А ці можна напісаць твор як рэалістычны і фантастычны адначасова? Аматарка лацінскіх выразаў і антычнай міталёгіі Эліза Ажэшка піша аднайменную з цыклем навэлу „Gloria victis“, ствараючы парадокс формы і зьместу. Яна злучае мітычнае зь біблейскім», — значыцца ў апісаньні.

Яшчэ тут можна паслухаць народную казку «Шарсьцінка-павуцінка».

І акунуцца ў творчасьць Уладзімера Дубоўкі празь лекцыю Віктара Жыбуля.

Пазнаёміцца з паэткай

У сумесным праекце Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтру «Творчая кухня» можна сустрэцца з паэткай і перакладчыцай Алесяй Башарымавай.

«Алеся пачытае пераклады вершаў швэдзкага паэта Вэрнэра Аспэнстрэма, адзін зборнік якога перакладчыца выдала летась і яшчэ два — плянуе. Не абмінем у размове пераклады з Астрыд Ліндгрэн і Тувэ Янсан і спадзяёмся даведацца, калі чакаць рэшту кніг пра мумі-троляў па-беларуску», — кажуць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца 28 жніўня а 19 гадзіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG