Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінабароны пацьвердзілі інцыдэнт з удзелам двух БТРаў у Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 26 ліпеня ў сацсетках зьявілася відэа з БТР, які трапіў у дарожны інцыдэнт у Менску.

У Міністэрстве абароны карэспандэнту Свабоды патлумачылі прычыну праезду вайсковай тэхнікі і расказалі некаторыя абставіны дарожнага інцыдэнту.

«У нядзелю калёна БТР-80 рухалася на трэніроўку сьвяточных мерапрыемстваў, якія пройдуць у Менску 1 жніўня з нагоды Дня дэсантніка. Мэханік-кіроўца адной з машын пры тармажэньні на скрыжаваньні закрануў БТР, які ішоў наперадзе. Сутыкненьне было настолькі нязначным, што калёне не спатрэбілася спыняцца, абодва мэханікі-кіроўцы цэлыя, ніхто не пацярпеў і тэхніка ў парадку», — паведаміла прэсавая сакратарка міністэрства Натальля Гаўрусік.

«Звычайна вайсковыя машыны ў калёне ідуць з большай адлегласьцю, гэтым разам калёна была больш шчыльнай, каб хутчэй праехаць па горадзе», — дадала Гаўрусік.

Натальля Гаўрусік удакладніла, што інцыдэнт адбыўся каля 18:50 на праспэкце Пераможцаў у Менску, у раёне футбольнага манэжу. Якой вайсковай частцы належалі БТР, якія трапілі ў інцыдэнт, прэсавы сакратар Міністэрства абароны не сказала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG