Некалькі чалавек пацярпелі ў Бэрліне пасьля таго, як аўтамабіль наехаў на групу пешаходаў. Прычыны здарэньня высьвятляюць, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва AFP.
У Бэрліне раніцай 26 ліпеня аўтамабіль на вялікай хуткасьці наехаў на групу пешаходаў.
Паводле ратавальных службаў, пацярпелі сем чалавек. Пяць зь іх атрымалі цяжкія траўмы. Адзін зь пешаходаў апынуўся пад аўтамабілем, і ратавальнікам давялося рэанімаваць яго на месцы аварыі.
Паліцыя ачапіла месца здарэньня.
Наехаў на пешаходаў 24-гадовы кіроўца машыны маркі Mercedes. Яго затрымалі на месцы здарэньня. Ягоны аўтамабіль абшукалі, ці няма ў ім выбухоўкі.
Паводле прадстаўніка паліцыі, пакуль няма падстаў казаць пра тое, што наезд адбыўся спэцыяльна з палітычнай ці рэлігійнай матывацыі.