Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менсктранс» аднаўляе штодзённыя аўтобусныя рэйсы на Варшаву, Вільню і Коўна. Хто можа на іх паехаць? 


Цэнтральны аўтавакзал у Менску

Пачынаючы з 31 ліпеня прадпрыемства «Менсктранс» адновіць аўтобусныя рэйсы ў Вільню, Коўна і Варшаву, паведамляецца на сайце дзяржаўнага перавозчыка.

Паколькі мяжа з Эўразьвязам яшчэ закрытая, пакуль будуць вазіць тых, каму можна легальна ўяжджаць у Польшчу у Літву. Найперш гэта людзі з рабочымі візамі, студэнты, уладальнікі віду на жыхарства ў гэтых краінах і прадстаўнікі некаторых іншых катэгорый.​

Штодзённы рэйс Менск — Варшава праз Баранавічы і Берасьце будзе адыходзіць а 19:00. Адпраўленьне з Варшавы на наступны дзень апоўдні.

Штодзённы рэйс Менск — Варшава праз Баранавічы, Слонім, Зэльву, Ваўкавыск, Беласток (без заезду ў аэрапорт «Модлін») будзе адыходзіць зь Менску а 8:00. Назад на наступны дзень у 19:30.

Штодзённы рэйс Менск — Вільня праз Ашмяну будзе адпраўляцца ў 9:30. Зваротны зь Вільні — у 16:00.

Штодзённы рэйс Менск — Коўна праз Ашмяну і Вільню будзе ў 7:30. З Коўна на Менск — а 16:00.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG