Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя грамадзяне могуць праверыць онлайн, ці не забаронены ім уезд у Беларусь


Ілюстрацыйнае фота. Памежніца ў мэдычнай масцы на беларуска-літоўскім памежным пераходзе «Каменны Лог», 18 сакавіка 2020 году

Сэрвіс даступны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах.

Замежныя грамадзяне, якія плянуюць прыехаць у Беларусь, цяпер могуць праверыць онлайн, ці не знаходзяцца яны ў сьпісе асобаў, якім забаронены (або непажаданы) уезд у краіну, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У ліпені на сайце афіцыйным сайце МУС запрацаваў онлайн-сэрвіс, на якім любы іншаземец (ці яго прадстаўнік) бясплатна можа атрымаць гэтую інфармацыю.

Для гэтага ў разьдзеле «Паслугі — Анлайн-сэрвісы» неабходна выбраць укладку «Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь» і запоўніць усе палі прапанаванай формы. Адказ на запыт прыйдзе электронным паведамленьнем на старонцы сайта.

Сэрвіс даступны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG