Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму дасьледніку злачынстваў сталінізму прысудзілі 3,5 гады калёніі ў справе аб сэксуальным гвалце


Юры Дзьмітрыеў
Юры Дзьмітрыеў

Петразаводзкі гарадзкі суд прысудзіў карэльскаму гісторыку, кіраўніку карэльскага аддзяленьня таварыства «Мемориал» Юрыю Дзьмітрыеву тры з паловай гады калёніі ў справе аб гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару, учыненых у дачыненьні да яго прыёмнай дачкі.

Як паведамляецца на сайце суду, Дзьмітрыева прызналі вінаватым у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару, але апраўдалі паводле абвінавачаньняў у вырабе дзіцячай парнаграфіі і распусных дзеяньнях. Раней ён быў прызнаны вінаватым у захоўваньні зброі за знойдзеныя ў яго пры ператрусе фрагмэнты стрэльбы і тады яму было прызначана абмежаваньне волі тэрмінам на два з паловай гады.

Паводле цяперашніх абвінавачаньняў пракуратура запрасіла для яго 15 гадоў калёніі строгага рэжыму.

З улікам адбытага часу ў СІЗА Дзьмітрыеў выйдзе на свабоду 12 лістапада.

Кіраўнік карэльскага «Мемориала» — вядомы гісторык і краязнаўца, які расьсьледаваў злачынствы сталінскіх часоў. Менавіта ён знайшоў масавае пахаваньне Сандармох ў Карэліі, дзе ў канцы 30-х гадоў XX стагодзьдзя былі пахаваныя тысячы арыштаваных, расстраляных НКУС.

Дзьмітрыева арыштавалі ў сьнежні 2016 году. Цяперашняя справа — ужо другая справа паводле «пэдафільскага» артыкулу, якую ў дачыненьні да яго завялі. Па першай суд яго апраўдаў, але Вярхоўны суд Карэліі адмяніў апраўдальны прысуд і адправіў справу на перагляд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG