Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага праваабаронца апраўдалі ў справе аб дзіцячай парнаграфіі, але асудзілі за зброю


Юры Дзьмітрыеў
Юры Дзьмітрыеў

Кіраўнік карэльскага «Мэмарыялу» Юры Дзьмітрыеў апраўданы паводле артыкулаў аб распусных дзеяньнях і вырабе дзіцячай парнаграфіі, паведамляе «Медиазона» з залі суду. За праваабаронцам захаванае права на рэабілітацыю.

Пры гэтым Дзьмітрыеў быў прызнаны вінаватым у захоўваньні зброі за знойдзеныя ў яго пры ператрусе фрагмэнты стрэльбы. Яму прызначана абмежаваньне волі тэрмінам на два з паловай гады. У Расеі такая мера пакараньня супастаўная з хатнім арыштам і абавязвае асуджанага рэгулярна рэгістравацца ў наглядным органе.

Бок абвінавачаньня прасіў пакараць Юрыя Дзьмітрыева 9 гадамі калёніі строгага рэжыму. Абарона настойвала на поўнай невінаватасьці гісторыка. Сам праваабаронца заявіў у сваім апошнім слове, што не прызнае віны.

Кіраўніка карэльскага «Мэмарыялу» арыштавалі ў сьнежні 2016 году. Падставай для распачынаньня справы супраць гісторыка сталі фатаграфіі аголенай прыёмнай дачкі, якія той захоўваў на кампутары. 2 сакавіка 2017 году яму выставілі абвінавачаньні ў распусных дзеяньнях, незаконным набыцьці зброі і фотаздымцы ў дачыненьні да асобы, якая не дасягнула чатырнаццацігадовага ўзросту. Абарона настойвае, што фатаграфіі Дзьмітрыеў рабіў, каб фіксаваць фізычнае разьвіцьцё дзяўчынкі.

У канцы студзеня праваабаронцы выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG