Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узгадніў найбуйнейшы бюджэтны і фінансавы пакет у гісторыі


Саміт ЭЗ у Брусэлі, 20 ліпеня 2020
Саміт ЭЗ у Брусэлі, 20 ліпеня 2020

Краіны Эўразьвязу 21 ліпеня ўзгаднілі самы буйны бюджэтны і фінансавы пакет у сваёй гісторыі. Пра гэта паведаміў старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль пасьля чатырохдзённага саміту ў Брусэлі.

«Мы зрабілі гэта!» — напісаў ён у Твітэры.

Лідэры 27 краін Эўразьвязу ўхвалілі фонд аднаўленьня эканомік пад назвай «ЭЗ новага пакаленьня». Deutsche Welle паведамляе, што пакет уключае 1,8 трыльёна эўра — зь іх 1074 млрд будуць выдзеленыя ў рамках бюджэтнага пляну на наступныя сем гадоў, яшчэ 750 млрд эўра — гэта напаўненьне праграмы інвэстыцыйнай падтрымкі і эканамічнага аднаўленьня пасьля каранавіруснай пандэміі.

Дзеля гэтых мэтаў упершыню ў гісторыі прадугледжаныя сур’ёзныя запазычаньні на фінансавых рынках ад імя ўсяго Эўразьвязу, якія ў наступныя гады павінны будуць пагашацца сумеснымі намаганьнямі ўсіх краін ЭЗ. У панядзелак, 20 ліпеня, дзяржавы ЭЗ дасягнулі дамоўленасьці наконт гэтага, вызначыўшы аб’ём бязвыплатных грантаў для найбольш пацярпелых ад пандэміі краін на ўзроўні 390 млрд эўра, а аб’ём крэдытаў — на ўзроўні 360 млрд эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG