Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грукае невядомым прадметам па накрыўцы рондля». На жыхара Вялейкі склалі пратакол за відэа ў Telegram


Скрыншот зь відэа, дзе Андрэй Кудзік рукае па рондалі
Скрыншот зь відэа, дзе Андрэй Кудзік рукае па рондалі

На жыхара Вялейкі Андрэя Кудзіка 20 ліпеня склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за тое, што ён выйшаў на гаўбец і пад музыку грукаў апалонікам па накрыўцы рондля, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У пратаколе, складзеным галоўным спэцыялістам аддзелу ЖКГ Вялейскага райвыканкаму Людмілай Станкевіч, гаворыцца, што 3 ліпеня супрацоўнікі Вілейскага РАУС «у ходзе маніторынгу ў сеціве» знайшлі ў мэсэнджэры Telegram на канале «Вилейка для жизни» відэа, на якім жыхар Вялейкі Андрэй Кудзік «пад гучную музыку грукае невядомым прадметам па накрыўцы рондля».

На відэа Андрэй Кудзік пад песьню беларускага гурту TOR BAND «Уходи» (своеасаблівы зварот да дзейнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад імя беларусаў) грукае па рондлі. Раней да такой формы пратэсту — так званых «рондлевых пратэстаў», якія раней праходзілі ў розных краінах сьвету (напрыклад, у Гішпаніі), калі жыхары дамоў выходзяць на гаўбцы і грукаюць па рондлях і патэльнях, — заклікалі ў сацыяльных сетках.

Гэта палічылі парушэньнем аднаго з пунктаў правілаў карыстаньня жылым памяшканьнем — што грамадзяне абавязаныя карыстацца тэлевізарамі і іншымі гучнымі прыладамі толькі пры ўмове зьмяншэньня чутнасьці да ступені, якія не парушае спакой іншых грамадзян у жылым доме.

Паводле пратаколу, складзенага па ч. 1 арт. 21.16 КаАП, Андрэю Кудзіку пагражае да 810 рублёў штрафу.

22 ліпеня, паводле праваабаронцаў, Андрэя Кудзіка зноў выклікаюць у аддзел жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Вялейскага райвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG