Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «несанкцыянаваны пікет» асудзілі гамельчука, які сфатаграфаваўся на фоне ўлёткі пра міліцыю


Аляксей Раманаў, архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёну 21 ліпеня разглядзеў адміністрацыйны пратакол на Аляксея Раманава. Ён прысеў на лаўку ў парку і сфатаграфаваўся з наклеенай там улёткай. Міліцыя вырашыла, што такім чынам Аляксей правёў несанкцыянаваны пікет.

«Я ішоў паркам. На лаўцы была наклеена ўлётка (на ўлётцы надпіс: «Міліцыя з народам! [Жаргонная назва праваахоўнікаў] — з Лукашэнкам!»​ — РС). Я прысеў на лаўку, папрасіў мінака сфатаграфаваць мяне на фоне ўлёткі. Выявілася, што мінаком быў міліцыянт.

Ён мне сказаў: „Што гэта за правакацыя? Я сам супрацоўнік міліцыі!“ Я кажу: „Якая правакацыя? Ты ж бачыў, што ня я клеіў, мы ж побач з табой ішлі! І што я парушаю?“ Ну ён усьміхнуўся, сфатаграфаваў мяне і пайшоў далей», — расказаў Свабодзе Аляксей Раманаў.

Гэты здымак з улёткай зьявіўся ў гомельскіх тэлеграм-каналах. Міліцыя склала пратакол на Аляксея за «несанкцыянаваны пікет».

Суд пакараў жыхара Гомля штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG