Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Эўразьвязу дамовіліся пра суму субсыдый, каб аднавіць эканоміку


На саміце ў Брусэлі 18 ліпеня 2020

Дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу дамовіліся пра памер дапамогі на аднаўленьне эканомікі краін, якія пацярпелі ад каранавірусу.

Паводле дамоўленасьці, выдзелена на гэтыя мэты мае быць не 500 мільярдаў эўраў, як прапаноўвалі Нямеччына і Францыя, а 390 мільярдаў. Пра гэта паведаміла Deutsche Welle са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў увечары ў панядзелак, 20 ліпеня, на чацьвёрты дзень саміту Эўразьвязу, які працягваецца ў Брусэлі.

За скарачэньне сумы субсыдый, якія не падлягаюць вяртаньню, выступалі Аўстрыя, Данія, Нідэрлянды, Фінляндыя і Швэцыя. Першапачаткова яны настойвалі на тым, каб даваць толькі крэдыты, а не субсыдыі, каб схіліць такія краіны, як Італія, да большых эканамічных рэформаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG