Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампаніі далучаюцца да байкоту Фэйсбуку, каб спыніць мову нянавісьці


Сьпіс кампаній, якія перасталі зьмяшчаць сваю рэкляму ў Фэйсбуку, увесь час падаўжаецца. Гэткім чынам яны хочуць прымусіць сацыяльную сетку прыкласьці болей намаганьняў, каб спыніць мову нянавісьці на сваіх плятформах.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, называючы некаторыя сусьветна вядомыя брэнды з гэтага сьпісу: Starbucks, Unilever, Adidas, Walt Disney, Coca-Cola, Ford Motor, Levi Strauss, Verizon.

Гэты рэклямны байкот пачаўся пасьля сьмерці афраамэрыканца Джорджа Флойда, сьмерць якога пры затрыманьні паліцыяй выклікала шырокія і гвалтоўныя акцыі пратэсту супраць расавай дыскрымінацыі ў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG