Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі просяць Лукашэнку аддаць ім Чырвоны касьцёл. Пад пэтыцыяй падпісаліся ўжо больш за 1700 чалавек


Чырвоны касьцёл
Чырвоны касьцёл

Вернікі і «неабыякавыя людзі» зьвяртаюцца з пэтыцыяй да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай перадаць ва ўласнасьць каталіцкай парафіі касьцёл сьвятых Сымона і Алены ў Менску.

Пад пэтыцыяй на сайце petitions.by на момант публікацыі падпісаліся больш за 1700 чалавек.

Цяпер будынак касьцёла знаходзіцца ва ўласнасьці Менгарвыканкаму.

Паводле закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» рэлігійныя арганізацыі маюць пераважнае права на перадачу iм дзяржавай культавых будынкаў. Дзяржава можа прадстаўляць ім ільготы.

Цяпер парафія карыстаецца будынкам на правах бестэрміновага, бясплатнага карыстаньня. У такой сытуацыі парафія не можа карыстацца льготамі, якія маюць іншыя рэлігійныя арганізацыі, якія зьяўляюцца ўласьнікамі культавых будынкаў. Такім чынам парафія вымушана плаціць падатак на зямлю і амартызацыю за карыстаньне будынкам касьцёла.

Парафія вінна дзяржаве 166 тысяч рублёў, яна мусіць плаціць дзяржаве штомесяц 14,3 тысячы рублёў — гэта зямельны падатак, падатак на нерухомасьць, амартызацыя.

«Касьцёл быў пабудаваны ў тым ліку на грошы вернікаў, і мы просім аб вяртаньні яго ва ўласнасьць вернікаў — Рымска-каталіцкай парафіі сьвятых Сымона і Алены ў Менску», — зазначылі аўтары пэтыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG