Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн: Расея працягвае спробы паўплываць на выбары ў ЗША


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі на выбарах прэзыдэнта ЗША Джо Байдэн заявіў пра спробы ўмяшаньня Расеі ў лістападаўскія прэзыдэнцкія выбары ў ЗША і спаслаўся на дадзеныя выведкі ЗША, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Як удзельнік цяперашняй фазы барацьбы за прэзыдэнцкую пасаду Джо Байдэн атрымаў доступ да зьвестак, якія прадстаўляюцца на брыфінгах амэрыканскіх спэцслужбаў.

«Мы ведаем пра гэта зь мінулага досьведу, і я гарантую вам, што я ведаю, што гэта адбываецца цяпер, таму што я цяпер зноў атрымліваю брыфінгі [выведкі]. Расейцы па-ранейшаму спрабуюць пазбавіць легітымнасьці наш выбарчы працэс. Гэта факт», — заявіў Байдэн.

Паводле яго, Кітай таксама правёў мерапрыемствы, «накіраваныя на тое, каб мы страцілі ўпэўненасьць у выніках выбараў 2020 году».

Адразу некалькі амэрыканскіх спэцслужбаў у свой час пацьвердзілі, што Расея ў 2016 годзе ўмешвалася ў выбары прэзыдэнта ЗША з мэтай дапамагчы Дональду Трампу. У Маскве гэта абвінавачваньне адмаўляюць, а сам Трамп неаднаразова называў такія паведамленьні «фальшыўкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG