Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выказаўся супраць увядзеньня масачнага рэжыму ў ЗША


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не разглядае магчымасьць увесьці абавязковы масачны рэжым у ЗША праз эпідэмію каранавірусу.

«Не, я хачу, каб людзі мелі пэўную свабоду і я ня веру ў гэта(масачны рэжым – рэд.)», – сказаў Трамп у эфіры тэлеканалу Fox News, калі яго запыталі пра магчымасьць увядзеньня масачнага рэжыму.

Цягам усё эпідэміі каранавірусу Трамп неахвотна заклікаў амэрыканцаў насіць маскі, а яго самога бачылі ў масцы толькі адзін раз.

Нашэньне масак у ЗША стала балючай тэмай: адныя кажуць, што толькі так можна засьцерагчыся ад каранавірусу, а іншыя – што абавязак насіць маскі парушае правы грамадзян.

Па дадзеных унівэрсітэту Джона Гопкінса, у ЗША пацьвердзілі 3,6 мільёна выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі і 140 тысяч сьмерцяў ад COVID-19.
У Беларусі таксама не ўводзіўся абавязковы масачны рэжым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG