Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рузвэльт, Ельцын, Назарбаеў і іншыя. 20 прэзыдэнтаў, якія не служылі ў войску


Падпісаньне Будапэскага мэмарандуму 5 сьнежня 1994. Зьлева направа: Барыс Ельцын, Аляксандар Лукашэнка, Біл Клінтан.
Падпісаньне Будапэскага мэмарандуму 5 сьнежня 1994. Зьлева направа: Барыс Ельцын, Аляксандар Лукашэнка, Біл Клінтан.

Свабода пацікавілася біяграфіямі некаторых прэзыдэнтаў, каб даведацца, ці служылі яны ў войску. Аказваецца, далёка ня ўсе зь іх, заступіўшы на пасаду прэзыдэнта (якая канстытуцыйна прадугледжвае і паўнамоцтвы галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі краіны), праходзілі вайсковую службу.

Тым часам кіраўнік Беларусі 16 чэрвеня заявіў, што службу ў войску трэба запісаць у Канстытуцыі як абавязковае патрабаваньне для кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.

«Які ён галоўнакамандуючы, калі ня ведае, што такое армія. Будзе рот раскрыўшы хадзіць, ты яму локшыны на вушы навешаеш, скажаш СВД, а ён падумае, што танк, — сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску. — Не служыў у войску, значыць, цябе там быць не павінна».

Вось 20 іншаземных прэзыдэнтаў (колішніх і цяперашніх), якія ў войску не служылі.

ЗША: Франклін Дэлана Рузвэльт (1933–1945), Біл Клінтан (1993–2001), Барак Абама (2009–2017), Дональд Трамп (2017–).

Польшча: Аляксандар Квасьнеўскі (1995–2005), Лех Качыньскі (2005–2010), Браніслаў Камароўскі (2010–2015), Анджэй Дуда (2015–).

Украіна: Леанід Краўчук (1991–1994), Леанід Кучма (1994–2005), Віктар Януковіч (2010–2014), Уладзімір Зяленскі (2019–).

Расея: Барыс Ельцын (1991–1999), Дзьмітры Мядзьведзеў (2008–2012).

Літва: Альгірдас Бразаўскас (1993–1998).

Казахстан: Нурсултан Назарбаеў (1990–2019).

Азэрбайджан: Ільхам Аліеў (2003–).

Ірляндыя: Майкл Гігінз (2011–).

Чэхія: Мілаш Зэман (2013–).

Францыя: Эманюэль Макрон (2017–).

Адзначым пад канец, што Урсуля фон дэр Ляен, цяперашні прэзыдэнт (старшыня) Эўрапейскай камісіі, таксама не служыла ў арміі. Але адсутнасьць такога эпізоду ў яе біяграфіі не перашкодзіла ёй займаць пасаду міністра абароны Нямеччыны ў 2013–2019 гг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG