Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан прыгразіў Армэніі ракетным ударам па АЭС


Міністэрства абароны Азэрбайджану папярэдзіла аб магчымым ракетным удары па Мэцаморскай атамнай электрастанцыі ў адказ на паведамленьні, што Армэнія можа атакаваць плаціну Мінгечэвірскага вадасховішча.

«Армэнія не павінна забываць пра тое, што найноўшыя ракетныя сыстэмы, якія знаходзяцца на ўзбраеньні Ўзброеных сіл Азэрбайджану, здольныя нанесьці дакладны ўдар па Мэцаморскай АЭС, што будзе катастрофай для Армэніі», — заявіў кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Азэрбайджану Вагіф Дэргяглы.

Армэнія і Азэрбайджан 12 ліпеня абвінавацілі адно аднаго ў аднаўленьні абстрэлаў на мяжы.

У ААН і АБСЭ выказалі глыбокую занепакоенасьць з прычыны эскаляцыі напружанасьці на армянска-азэрбайджанскай мяжы і заклікалі неадкладна спыніць агонь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG