Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмяніла двухтыднёвую самаізаляцыю для тых, хто прыяжджае з Расеі


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя выключыла Расею зь пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфэкцыі COVID-19.

Гэта значыць, што асобы, якія прыбылі з Расіі, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён са дня прыбыцьця ў Беларусь.

У ведамстве нагадалі, што людзям, якія прыбылі ў Беларусь з краін, выключаных з гэтага пераліку, далейшае знаходжаньне ў самаізаляцыі не патрабуецца.

На момант публікацыі ў беларускім пераліку краін з неспрыяльнай сытуацыяй па каранавірусу лічыцца 105 краін.

Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галаўчэнка 14 ліпеня заяўляў, што Расея паведаміла пра гатоўнасьць аднавіць транспартнае злучэньне паміж двума краінамі. Злучэньне спынілі ў пачатку красавіка зь ініцыятывы расейскага боку. Падчас пандэміі каранавірусу Беларусь не зачыняла межы.

На момант публікацыі ў Расеі зарэгістравалі 211 350 актыўных захворваньняў на COVID-19. За апошнія суткі стала вядома пра 6 422 новых хворых і афіцыйна зарэгістравалі 156 сьмерцяў.

Інтэрактыўная мапа. Каранавірус у Беларусі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG