Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Ціханоўскі трэці раз у карцары, — жонка


Сяргей Ціханоўскі

Блогера Сяргея Ціханоўскага зноў зьмясьцілі ў карцар СІЗА №1. Гэтым разам за тое, што не пагаліўся.

Пра гэта расказала Tut.by жонка зьняволенага блогера Сьвятлана Ціханоўская.

У карцар Ціханоўскага зьмясьцілі ў пятніцу 10 ліпеня, то бок на наступны дзень пасьля суду, дзе разглядалася ягоная скарга на зьмяшчэньне ў карцар папярэднія два разы.

«Я хадзіла да яго ў пятніцу, у мяне прынялі перадачу. Мабыць, у карцар зьмясьцілі пазьней. Пакуль кажуць, што ён там прабудзе да аўторка, 14 ліпеня, — сказала Ціханоўская. — У судзе супрацоўнікі СІЗА казалі, што ні павуціна, ні няголенасьць — гэта ня самыя парушэньні, за якія чалавека саджаюць у карцар, а тое, што яны паўторныя. То бок не пагаліўся — табе папярэджаньне, два папярэджаньні — падстава для зьмяшчэньня чалавека ў карцар».

Паводле матэрыялаў справы, першы раз Ціханоўскага пакаралі карцарам за тое, што сядзеў на падваконьні. Другое спагнаньне ён атрымаў ужо ў карцары, калі ахоўнікі знайшлі павуціньне пад стольлю. У суд былі выкліканыя супрацоўнікі СІЗА № 1, якія пацьвердзілі гэтыя зьвесткі, сказала адвакат Ціханоўскага Натальля Мацкевіч. Паводле абаронцы Сяргея Ціханоўскага, накладзеныя на яго пакараньні былі незаконныя і несувымерныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG