Адвакаты Бабарыкі пабачылі вынікі праверкі дакумэнтаў на рэгістрацыю: падставаў для адмовы няма

Віктар Бабарыка, архіўнае фота
Віктар Бабарыка, архіўнае фота

13 ліпеня адвакаты Віктара Бабарыкі Максім Знак і Ільля Салей былі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі і азнаёміліся з вынікамі праверкі дакумэнтаў на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты, якія каманда Бабарыкі падала ў ЦВК.

Як паведаміў Максім Знак у стрыме з выбарчага штабу Бабарыкі, адвакаты пабачылі ўсе запыты і адказы, якія прыйшлі з усіх упаўнаважаных дзяржаўных органаў, у межах праверкі інфармацыі ў дакумэнтах, пададзеных камандай Бабарыкі.

У адпаведнасьці з атрыманымі адказамі, зьвесткі, якія зьмяшчаюцца ў дакумэнтах на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі кандыдатам, у тым ліку ў дэклярацыі аб даходах і маёмасьці, адпавядаюць рэчаіснасьці. Ніякіх дадатковых запытаў без адказу няма, згодна з інфармацыяй, якую юрыстам перадалі ў ЦВК.

Як напісаў ягоны калега Ільля Салей, яны «зь нецярпеньнем чакаюць пасяджэньня ЦВК» па рэгістрацыі кандыдатаў, якое адбудзецца 14 ліпеня, бо «з улікам наяўнасьці дастатковай колькасьці подпісаў выбарнікаў, на дадзены момант фармальных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты няма».

​
XS
SM
MD
LG