Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі: я думаю пра сабор Сьвятой Сафіі, і я вельмі засмучаны


Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак заявіў, што ён з болем успрыняў рашэньне суду ў Турэччыне пазбавіць сабор Сьвятой Сафіі ў Стамбуле музэйнага статусу і ізноў зрабіць зь яго мячэць.

Францішак пракамэнтаваў сытуацыю падчас традыцыйнага нядзельнага казаньня ў Ватыкане. «Я думаю пра Стамбул, пра Сьвятую Сафію, і я вельмі засмучаны», — сказаў Францішак.

Дзяржаўная рада Турэччыны (Найвышэйшы адміністрацыйны суд) абвясьціла вэрдыкт 10 ліпеня, і прэзыдэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган, які актыўна прасоўваў ідэю пра ператварэньне Ая Софіі ў мячэт, сказаў, што першыя ісламскія набажэнствы пройдуць там ужо 24 ліпеня.

Сусьветная рада цэркваў, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў каля 350 хрысьціянскіх цэркваў з больш чым 100 краінаў, заклікала Эрдагана перагледзець рашэньне. Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I, якога называюць духоўным лідэрам усіх праваслаўных хрысьціянаў, таксама выказаў шкадаваньне.

Ая-Софія, збудаваная амаль паўтара тысячагодзьдзя таму, доўгі час была хрысьціянскім храмам, які пасьля заваёвы Канстантынопалю асманамі ў 1453 годзе перарабілі ў мячэць. Музэйны статус Сьвятая Сафія атрымала ў першай палове ХХ стагодзьдзя — на падставе рашэньня заснавальніка сучаснай турэцкай дзяржавы Мустафы Кемаля Атацюрка.

У 1985 годдзе Ая-Софію ўнесьлі ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Рэджэп Таіп Эрдаган сьцьвярджае, што будынак застанецца адкрытым як для мусульманаў, гэтак і для хрысьціян з усяго сьвету, але, паводле турэцкага лідэра, Турэччына мела сувэрэннае права зрабіць з сабора мячэць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG