Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькім беларусам у Нямеччыне, якія трапілі ў выбарчыя камісіі, цяпер адмовілі


Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бэрліне спаслаліся на загад Міністэрства замежных спраў

Прадстаўнікі амбасады ў Бэрліне і консульства ў Мюнхэне патлумачылі гэта эпідэміялягічнай сытуацыяй. Нямеччына была адным зь нямногіх месцаў, дзе ў выбарчыя камісіі трапілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а ня толькі супрацоўнікі дыпляматычных місій.

У камісію на ўчастку, які месьціцца ў пасольстве Беларусі ў Бэрліне, была выбрана Яўгенія Лявонава, якая працуе ў адным зь нямецкіх онлайн-банкаў. Аднак 10 ліпеня прадстаўнікі пасольства паведамілі ёй, што колькасьць сяброў выбарчай камісіі скарочаная.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Я ўжо была на першым паседжаньні камісіі, і мне прыслалі плян працы на выбары. Але сёньня мне патэлефанавалі і паведамілі такую навіну. Мне сказалі, што прыйшла нота зь Міністэрства замежных спраў Беларусі, што выбары ў Нямеччыне павінны праводзіцца з засьцярогамі ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй. Таму камісію з васьмі чалавек скарацілі да шасьці», — расказала Яўгенія Лявонава Радыё Свабода.

Яўгенія Лявонава
Яўгенія Лявонава

Артур Роо быў адным з двух чалавек, якія «звонку» трапілі ў камісію на ўчастку ў генэральным консульстве ў Мюнхэне. Сёньня іх абаіх таксама выключылі з камісіі, і цяпер у ёй засталося толькі тры чалавекі з консульства, расказаў ён Радыё Свабода.

«Консул сказала, што гэта на падставе эпідэмічнай сытуацыі ў Нямеччыне і пастановы нямецкага ўраду. Я спытаўся, чаму яны кіруюцца нямецкім заканадаўствам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (маецца на ўвазе тэрыторыя консульства. — РС). На гэта не было ніякага адказу».

Артур Роо
Артур Роо

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG