Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызналі частку Аклагомы зямлёй карэнных амэрыканцаў


Вярхоўны Суд ЗША прызнаў усходнюю частку штату Аклагома рэзэрвацыяй індзейскіх плямёнаў. За гэта выказаліся пяцёра зь дзевяці судзьдзяў. На тэрыторыі жыве каля двух мільёнаў чалавек.

Паводле пастановы, племя можа жыць паводле ўласных законаў. На тэрыторыі рэзэрвацыі будзе дзейнічаць свая судовая сыстэма. Суд ня будзе мець права выносіць прысуды ў справах карэнных жыхароў, калі злачынства адбылося на іхных землях. Пакараньне за нязначныя правапарушэньні будуць выносіць суды плямёнаў.

Сур’ёзныя злачынствы па-ранейшаму будуць разглядацца фэдэральнымі судамі. Цяпер судовыя рашэньні можна будзе аспрэчваць у фэдэральных судах.

Прадстаўнікі плямёнаў сьцьвярджаюць, што будуць супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі ЗША.

Пастанова Вярхоўнага Суду зьявілася ў межах справы 71-гадовага Джымсі Макгірта. У 1997 годзе яго асудзілі за згвалтаваньне 4-гадовай дзяўчынкі. Ён не аспрэчваў віны ў Вярхоўным судзе. Аднак, на думку Макгірта, яго маглі судзіць толькі фэдэральныя ўлады, бо ён належаў да племені сэмінолаў і злачынства зьдзейсьніў на індзейскай тэрыторыі. Вярхоўны суд скасаваў турэмны тэрмін Макгірта. Гэтае рашэньне можна аспрэчыць у фэдэральным судзе.

Галоўны судзьдзя Джон Робэртс выказаў асобны погляд і адзначыў, што рашэньне можа прывесьці да дэстабілізацыі судоў штату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG